«Адаптацыя» () — эксцэнтрычная трагікамедыя 2002 года, знятая рэжысёрам Спайкам Джонзам паводле сцэнарыя Чарлі Каўфмана.
Сюжэт Узяўшыся за адаптацыю кнігі журналісткі Сьюзен Арлеан «Выкрадальнік архідэй», знакаміты сцэнарыст Чарлі Каўфман аказваецца ў душэўным і творчым тупіку. Ім авалодваюць дзіўныя пачуцці, якія перашкаджаюць яму працаваць. У гарачцы творчых пакутаў Чарлі вырашае апісаць у сцэнарыі ўсё, што адбываецца з ім самім. Неўзабаве аўтар заўважае, што рэчаіснасць і выдумка пачынаюць пераплятацца самым мудрагелістым і нечаканым чынам.
Акцёрскі склад Нікалас Кейдж — Чарлі Каўфман / Дональд Каўфман Мэрыл Стрып — Сьюзен Арлеан Крыс Купер — Джон Ларош Кара Сеймур — Амелія Каван Мэгі Джыленхол — Кэралайн Канінгем Цільда Суінтан — Валеры Томас Браян Кокс — Роберт Мак-Кі Джудзі Грыр — Эліс, афіцыянтка Джым Бівер — Тоні, рэйнджар
Крытыка Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 65 кінаўзнагародамі і яшчэ 100 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2002 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2002 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2002 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Трагікамедыйныя фільмы ЗША Катэгорыя:Камедыйна-драматычныя фільмы Катэгорыя:Сатырычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Катэгорыя:Фільмы пра пісьменнікаў Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы Спайка Джонза Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Чарлі Каўфмана Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Картэр Бёруэл Катэгорыя:Фільмы Columbia Pictures Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)