Па́вел Іва́навіч Папоў (,  — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія З сялян. Член КПСС (1940). Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1949).

З 1937 года ў Чырвонай Арміі. З 1939 года сакратар Бельскага, першы сакратар Цехановецкага райкамаў камсамола Беластоцкай вобласці. З 1941 года ў войсках НКУС. З сакавіка 1944 года сакратар Беластоцкага падпольнага абкама ЛКСМБ. З 1944 года першы сакратар Гродзенскага абкама камсамола. З 1949 года загадчык аддзела, першы сакратар Гродзенскага гаркама, з 1959 года сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1963 года начальнік Галоўнага ўпраўлення бытавога абслугоўвання і мясцовай прамысловасці пры СМ БССР (у 1965—1966 Галоўнае ўпраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва). З 1966 да 1978 года міністр бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5, 7—8 скліканняў. На XXII і XXVII з’ездах абіраўся членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVI з’ездзе — членам ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Міністры бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Сакратары Гродзенскага абкама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Гродзенскага гаркама КПБ