Кансультатыўны савет Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый () — дарадчы савет, які дапамагае старшаму адміністратару Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.
Савет быў створаны ў 1955 годзе, пасля таго, як ФПАТ атрымалі статус заморскім адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем Францыі з асабом статусам.. Савет збіраецца не менш за 2 разы на год, у Парыжы.
Склад З 1955 па 2007 год у склад савета ўваходзіла 7 членаў, якіх прызначалі тэрмінам на 5 гадоў: 1 член, прапанаваны міністрам нацыянальнай абароны; 1 член, прапанаваны міністрам замежных спраў сярод членаў Навукова-даследчага інстытута развіцця; 1 член, прапанаваны міністрам нацыянальнай адукацыі сярод членаў Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў; 1 член, прапанаваны міністрам, які адказвае за камерцыйную авіяцыю; 1 член, прапанаваны міністрам гандлёвага флоту; 2 члена, прапанаваныя міністрам замежных спраў сярод асоб, якія прымалі ўдзел у навуковых місіях на Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторыях.
З 2008 года у склад савета ўваходзіць 13 членаў, якіх прызначаюць тэрмінам на 4 года: 8 членаў, прапанаваныя міністрам па справах заморскіх тэрыторый; 1 член, прапанаваны міністрам абароны; 1 член, прапанаваны міністрам вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый; 1 член, прапанаваны міністрам, адказным за рыбалоўства; 1 член, прапанаваны міністрам навакольнага асяроддзя; 1 член, прапанаваны міністрам Еўропы і замежных спраў.
Катэгорыя:Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі