Францішак (Франц-Салезій) Нарбут (; , маёнт. Шаўры, Лідскі павет — , Трновец-над-Вагам, Венгрыя) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863-64 гг.
Біяграфія Адзін з сыноў Тэадора Нарбута. Брат удзельнікаў паўстання — Людвіка, Баляслава і Станіслава Нарбутаў.
Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні, вучыўся на факультэце права Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе ўступіў у падпольную арганізацыю польскіх студэнтаў. Пасля таго, як арганізацыю раскрылі, вымушаны быў у 1861 годзе пакінуў вучобу і ад’ехаў у Вільню. Потым нелегальна з’ехаць за граніцу Расіі. Спачатку ў Брусель, потым у Жэневу.
З пачаткам паўстанне ў 1863 годзе далучыўся да атрадаў Мар’яна Лангевіча, які дзейнічаў у Сандамірскім ваяводстве, дзе адразу служыў у пяхотным аддзеле ў рангу капітана, а потым прымаў удзел у стварэнні кавалерыйскага аддзелаГісторыя Лідскага паўстання: успаміны пра Людвіка Нарбута, Зоф’я Кавалеўская, Наша Слова, 26-08-2021, дзейнічаў у Люблінскім ваяводстве.
Пасля паражэння нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі эмігрыраваў у Францыю, дзе нейкі час галадаў, пакуль не сустрэў сваю сястру Тэадору Манчуанску, якая дапамагла яму. Потым з’ехаў у Бельгію, нарэшце пераехаў у Венгрыю, дзе і асеў. Там Францішак Нарбут ажаніўся з Ізабелай Сейлар, працаваў чыгуначным інжынерамТэадор Нарбут: Зачараваны старажытнай Літвой , Інстытут беларускай гісторыі і культуры на чыгунках Малдовы і Венгрыі.
Памёр у венгерскім горадзе Торнуш 7 снежня 1892 года, дзе і пахаваны.
Літаратура ЭГБ, т 5. — Мн., 1999. С. 279—280; Лідскі летапісец. № 3, 1997.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў