Пінатуба — актыўны вулкан у Філіпінах у цэнтры вострава Лусон. Вулкан узвышаецца на 1486 метраў над узроўнем мора і знаходзіцца за 90 кіламетраў на поўнач ад Манілы і за 24 кіламетры на ўсход ад Ангелеса. Вулкан ляжыць на мяжы правінцый Замбалес, Баатан і Пампанга. Да 1991 года вулкан лічыўся згаслым.
Калі ў 1565 годзе Філіпіны былі заваяваны іспанцамі, парослы густым лесам Пінатуба служыў сховішчам збеглым тубыльцам аэта.
Катэгорыя:Вулканы Філіпінаў Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вывяржэнні вулканаў Катэгорыя:Лусон