Мікалай Субач (, в. Гліннае, Вілейскі раён — ) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі, сябра Рады БАПЦ.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Гліннае Вілейскага раёна ў сям’і Мікалая і Марыі Субач.
У 1949 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, Мікалай разам з бацькамі і братам Віктарам эміграваў у Мельбурн (Аўстралія). Атрымаў ступень бакалаўра інжынера (электрыка) ва ўніверсітэце Мельбурна, а таксама ступень магістра інжынерных навук ва ў Мельбурне.
На працягу больш за 20 гадоў актыўна ўдзельнічаў у суполцы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) у Мельбурне. Заняў кіруючую ролю, калі заснавальнік парафіі Св. трох Віленскіх мучанікаў а. Аляксандр Кулакоўскі захварэў і больш ня мог служыць або выконваць ролю ў царкоўным кіраванні. Мікалай Субач зрабіў вялікую працу па забеспячэнні фарміравання і функцыянавання парафіяльных і агульнацаркоўных камітэтаў у адпаведнасці з іх статутнымі абавязкамі. На працягу многіх гадоў займаў пасаду старшыні парафіяльнай рады, а ў апошні час займаў ролю намесніка старшыні, нават змагаючыся з хваробай. Ён таксама прадстаўляў парафію на паседжаннях Рады БАПЦ у ЗША. З жонкай, Тамарай Субач, прымалі ў сябе дома архіепіскапа Святаслава з Канады з некалькімі візітамі ў Аўстралію. Летам 2012 года ён з жонкаю Тамараю, як дэлегаты ад парафіі, прымалі ўдзел у Саборы БАПЦ у Катэдры св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.
Памёр 5 студзеня 2022 года.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне