Іван Кузьміч Сіўцо́ў ( — ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бакунавічы (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў школу ў Чэрыкаве і паступіў у Ленінградскае авіятэхнічнае вучылішча. У час Вялікай Айчыннай вайны авіямеханік, удзельнік баёў пад Сталінградам. У 1944 годзе быў дэмабілізаваны па стане здароўя (захварэў туберкулёзам) і вярнуўся на радзіму. Працаваў у Чэрыкаўскім раённым камітэце КП(б)Б. У 1948 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1948—1950 гадах працаваў у Магілёўскім абкаме КПБ інструктарам, загадчыкам сектара друку. У 1950—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Бярозка», з 1952 года — у рэдакцыі часопіса «Беларусь».
Памёр І. К. Сіўцоў 9 лістапада 1959 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць У друку пачаў выступаць з 1947 года. Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці «Самыя юныя» (1949). Займаўся перакладамі. Аўтар рамана «Нягоды і радасці» (1960).
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года.
Літаратура
Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
Спасылкі
Сіўцоў Іван Кузьміч // «Мой край — Магілёўшчына»
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Члены КПСС