Давід Гжэгаж Кубацкі (; нар. , Новы Тарг, Малапольскае ваяводства, Польшча) — польскі скакун з трампліна, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 і 2022 гадоў. Пераможца Турнэ чатырох трамплінаў 2019/20.
Спартыўная кар’ера Дэбютаваў на этапе Кубка свету 16 студзеня 2009 года ў родным Закапанэ.
У сезоне 2012/2013 Давід набраў першыя ачкі ў Кубку свету на этапе ў Куусама. У гэтым жа сезоне ўпершыню ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Валь-дзі-Ф’еме, дзе разам з партнёрамі заваяваў бронзавы медаль у камандным першынстве на вялікім трампліне, у асабістым заліку быў 20-м на вялікім трампліне.
У сезоне 2013/2014 Кубацкі прыняў удзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, дзе прыняў удзел у скачках са звычайнага трампліна (HS106), але заняў толькі 32 месца.
У сезоне 2016/2017 Давід разам з партнёрамі становіцца чэмпіёнам свету ў камандным першынстве на вялікім трампліне ў фінскім Лахці. У індывідуальных спаборніцтвах ён двойчы займае 8-е месца на вялікім і нармальным трамплінах.
У сярэдзіне студзеня 2019 года ў Італіі, Валь-дзі-Ф’еме, на этапе Кубка свету, Давід атрымаў першую перамогу на індывідуальных спаборніцтвах.
6 студзеня 2020 года стаў пераможцам Турнэ чатырох трамплінаў, аформіўшы перамогу на апошнім этапе ў Бішафсгофене.
На XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне, у другі дзень спаборніцтваў 6 лютага 2022 года ў індывідуальных скачках з сярэдняга трампліна заваяваў алімпійскі бронзавы медаль.
Катэгорыя:Скакуны на лыжах з трампліна Польшчы Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года