Антон Уладзіміравіч Дзянісаў () — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009).

Біяграфія Сын архівіста Уладзіміра Дзянісава, першыя пяць гадоў жыў з бацькамі ў Мінску.

Скончыў з адзнакай БДПУ імя Максіма Танка ў 2005 годзе, спецыяльнасць «гісторыя» з дадатковай спецыяльнасцю «рэлігіязнаўства». У 2005—2008 гадах аспірант кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Краязнаўчы рух у БССР у 20-30-я гг. ХХ ст.».

З 2005 года выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій БДТУ, з 2008 года — асістэнт, з 2015 года — дацэнт. Дацэнт кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ.

Вядзе тэлеграм-канал «Батискаф историка» (). Выступае з лекцыямі па гісторыі ў Silver Screen Cinemas.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Мае звыш 40 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў: адносіны паміж інтэлігенцыяй і ўладай у БССР у 1920-я гады, дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, навукі і рэлігіі; праблематыка і гісторыя развіцця краязнаўчай дзейнасці ў 20 ст.; нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць). На аснове архіўных дадзеных, мемуараў і публікацый прааналізаваў перыяд творчасці фінскага мастака Алексантэры Ахола-Вало ў Савецкай Беларусі ў 1925—1930 гады.

Выбраная бібліяграфія Развіццё краязнаўчага руху ў БССР у 1920-1930-я гг. / Дзянісаў А. У. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 4. — С. 24-32. Минское общество истории древностей / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2016. № 10. — С. 94-99. Мифы и факты из жизни «белорусского финна» / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2018. № 7. — С. 86-94.

Крыніцы

Спасылкі

Працы супрацоўнікаў БДТУ. Аўтары — Дзянісаў, Антон Уладзіміравіч // Каталог бібліятэкі БДТУ

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі