Папскі Антаніянскі ўніверсітэт () — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Гісторыя У 1883 годзе айцец Бернардзіна Даль Ваго да Портагруара (1869–1889), генеральны міністр Ордэна Меншых Братоў, прапанаваў стварыць новую акадэмічную вучэльню. Будаўніцтва ўніверсітэта пачалося ў 1884 годзе, а ўстанова была адкрыта праз 6 гадоў у 1890 годзе.

Каб атрымаць юрыдычнае прызнанне з боку італьянскай дзяржавы, універсітэт быў заснаваны як місіянерскі калегіум пры Рымскай курыі. Нягледзячы на тое, што гэта дазволіла ўніверсітэту адкрыцца і працаваць, місіянерства не было першапачатковай мэтай універсітэта, і яго навуковыя кіраўнікі імкнуліся дамагчыся прызнання ўстановы самастойна ВНУ. Працэс быў затрыманы спачатку Першай сусветнай вайной, а затым публікацыяй Папам Піем XI дакументу "Deus Scientiarum Dominus", які прадыктаваў новыя правілы для акадэмічнага навучання. Нарэшце, 17 мая 1933 года Кангрэгацыя семінарый і універсітэтаў выдала дэкрэт, які даваў універсітэту права самастойнай і паўнавартаснай ВНУ.

14 чэрвеня 1938 года Папа Пій XI надаў установе права выкарыстоўваць тытул "Папскі". 11 студзеня 2005 года Папа Ян Павел II даў універсітэту права карыстацца тытулам Папскага ўніверсітэта.

Структура Факультэт тэалогіі Факультэт біблейскіх навук і археалогіі Факультэт кананічнага права Факультэт філасофіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Папскія ўніверсітэты Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Рым