Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа () — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Гісторыя Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа паўстаў па ініцыятыве Хасэмарыі Эскрыва дэ Балагера, каб стварыць у Рыме універсітэцкі цэнтр даследаванняў і падрыхтоўкі ў галіне царкоўных навук. Пераемнік Эскрыва дэ Балагера на чале Opus Dei, Альвара дэль Портільё, атрымаўшы неабходныя дазволы ад Святога Прастолу, выканаў гэтае з 1984/1985 навучальнага года з адкрыццём Рымскага акадэмічнага цэнтра Святога Крыжа. У 1986 годзе адкрыўся Вышэйшы інстытут рэлігійных навук, які адносіўся да факультэта тэалогіі. 9 студзеня 1990 года дэкрэтам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі тагачасны Рымскі акадэмічны цэнтр Святога Крыжа быў ператвораны ў Рымскі Атэнэум Святога Крыжа, а 15 ліпеня 1998 года стаў Папскім універсітэтам Святога Крыжа.
Структура Факультэт інстытуцыянальных сацыяльных камунікацый Факультэт кананічнага права Факультэт філасофіі Факультэт тэалогіі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Папскія ўніверсітэты Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Рым