Фонд імя Івана Любачкі () — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.
Гісторыя Заснаваны ў 1983 г. як стыпендыяльны фонд падтрымання студэнцкіх доследаў у галіне беларусазнаўства. Выкладчык Мюрэйскага ўніверсітэта Іван Любачка зрабіў ахвяраванне з асабістых сродкаў (каля 65 000 долараў) на стварэнне фонда, якое стала асновай яго . Распараднiкам Фонду выступіла Аб’яднанне беларуска-амерыканскай моладзі.
Кандыдаты на атрыманне стыпендый або грантаў, прапанаваных Фондам, павінны мець беларускае паходжанне і валодаць элементарнымі ведамі па беларускай мове, гісторыі, геаграфіі і літаратуры, а таксама прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць поспехі ў вучобе. Дадатковымі крытэрыямі з’яўляюцца апублікаваныя артыкулы, сяброўства ў беларускіх арганізацыях, характарыстыкі ад паважаных сяброў беларускай супольнасціhttp://www.friends-partners.org/ccsi/usnisorg/educultr/scholar.htm .
Працы, выдадзеныя пры падтрымцы Фонда Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. — Нью-Ёрк-Беласток, 1994.
Літаратура Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн.: Беларусь, 1993.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША