Сямён Уладзіміравіч (Вульфавіч) Дрэ́чын (,  — ) — беларускі артыст балета, балетмайстар. Народны артыст Беларускай ССР (1954). Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1950). Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за выкананне партыі Васіля ў балеце «Князь-возера» В. Залатарова (1949).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і музыкантаў Вульфа і Эсфір Іосіфаўны Дрэчыных.

Скончыў у 1933 годзе Беларускую студыю оперы і балета. У 1933—1941 і 1944—1959 — саліст, адначасова ў 1950—1959 гадах — балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1942—1944 гадах — саліст Вялікага тэатра ў Маскве.

У 1959—1964 і 1980—1990 — балетмайстар тэатраў оперы і балета Уфы, Львова, Саратава, Куйбышава, Кішынёва, Улан-Удэ, Краснаярска, Данецка.

3 1971 года мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага ансамбля танца, у 1973—1980 гадах — балетмайстар Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.

Творчасць Першы вядучы танцоўшчык на беларускай сцэне. Выканальніцкую манеру Дрэчына вызначалі мужнасць і драматычная экспрэсіўнасць танца, музыкальнасць, высокі артыстызм у вырашэнні пластычных вобразаў, абаяльнасць, сцэнічны тэмперамент. Выконваў партыі гераічныя, лірыка-драматычныя, характарныя: Сымон («Салавей» М. Крошнера), Васіль, Янка («Князь-возера», «Паламяныя сэрцы» В. Залатарова), Гірэй («» Б. Асаф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш.

Сярод пастановак: балеты «Іспанскае капрычыа» на музыку М. Рымскага-Корсакава (1949), «» Ц. Пуні (1951), танцы ў операх «» Ж. Бізэ (1957), «Зорка Венера» Ю. Семянякі (1970), фальклорныя праграмы («Вянок беларускіх народных танцаў», «Купальская ноч», «Янка», «Лявоніха»), кампазіныі «Хатынь», «У Белавежскай пушчы», спектаклі «Паўлінка» Ю. Семянякі (1973), «Несцерка» Р. Суруса, рэвю-мюзікл «Вакол кахання» (1991) і інш.

Літаратура

Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Спасылкі

Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя