Віктар Канстанцінавіч Бурак (нар. , Краснадарскі край) — беларускі дзяржаўны дзеяч, юрыст. Палкоўнік.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працаваў у органах КДБ Брэсцкай вобласці, Таджыкскай ССР. Намеснік начальніка Кіравання КДБ па Віцебскай вобласці (з 1994).

У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Віцебска-Чарняхоўскай выбарчай акругі № 66 Віцебскай вобласціСПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, зарэгістраваных 19 снежня 1995 года дэпутаты, выбраныя 29 лістапада 1995 года . Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, чалец Камісіі па правах чалавека і нацыянальных адносінах.

Літаратура Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Юрысты Беларусі