Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў (, в. Уласава, Валагодская вобласць, Расія — ) — беларускі артыст балета. Народны артыст Беларускай ССР (1964).
Біяграфія Скончыў у 1954 годзе студыю класічнага танца пры . У 1956—1972 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—1967 педагог Беларускае харэаграфічнае вучылішча.
Творчасць Характэрныя рысы выканальніцкай манеры Давыдаў — высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Мара» Я. Глебава), Андрэй («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Алесь («Святло і цені» Г. Вагнера), Спартак, Гармодый («» А. Хачатурана), Прынц, Рамэа («Папялушка» і «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Франц («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Ваалаў («» Б. Асаф’ева), Базыль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Юнак («» на музыку Ф. Шапэна), Феб («» Ц. Пуні), Альберт («» А. Адана).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя