Віктар Паўлавіч Дуброўскі (; 1927—1994) — беларускі і расійскі дырыжор, заснавальнік і першы кіраўнік Смаленскага рускага народнага аркестра. Заслужаны артыст БССР (1959), Народны артыст РСФСР (1969). Член КПСС з 1970 года.

Біяграфія Віктар Дуброўскі нарадзіўся 10 снежня 1927 года ў Варонежы. У 1944 годзе ён скончыў Цэнтральную музычную школу-дзесяцігодку ў Маскве з адзнакай. У 1949 годзе скончыў з адзнакай аркестравы факультэт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас скрыпкі прафесара Льва Цэйтліна). У 1953 годзе з адзнакай паўторна скончыў яе, на гэты раз дырыжорскі факультэт (клас сімфанічнічнага дырыжыравання Леа Гінсбурга). Быўшы яшчэ студэнтам 4 курсу, па конкурсе Дуброўскі быў прыняты дырыжорам-асістэнтам у Дзяржаўны сімфанічны аркестр СССР.

У 1956—1962 і 1991—1994 гадах галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Менавіта пад яго кіраўніцтвам аркестр упершыню выконваў многія творы беларускіх кампазітараў.

З 1962 года на працягу 15 гадоў Дуброўскі быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага аркестра імя Осіпава ў Маскве. Пад яго кіраўніцтвам аркестр здзяйсняў вялікія гастрольныя паездкі, у тым ліку ў ЗША, Канаду, Вялікабрытанію, Германію, Японію, Францыю, Аўстралію. Больш за 10 гадоў Дуброўскі таксама займаўся выкладчыцкай працай па класах дырыжавання ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры.

У 1988 годзе Дуброўскі ўпершыню ў Смаленскай вобласці стварыў прафесійны рускі народны аркестр, стаў яго першым мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам. Узначалены ім аркестр стаў адным з лепшых у СССР.

Значную ўвагу Дуброўскі аддаваў папулярызацыі сучаснай савецкай і замежнай музыкі. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў беларускіх кампазітараў, у т.л. 5-й сімфоніі М. Аладава, сімфанічных паэм «Нарач» У. Алоўнікава, «Сказ пра Палессе» У. Будніка, вакальна-сімфанічнічныя паэмы «Вечна жывыя» і «Святочнай уверцюры» Г. Вагнера, фантазіі на тэмы беларускіх народных песень В. Залатарова, 2-га канцэрта для скрыпкі з аркестрам П. Падкавырава, 8-й сімфанічнай Д. Смольскага і інш.

Дуброўскі зрабіў вялікую колькасць запісаў сімфанічнай і народнай музыкі, якія трансляваліся на Усесаюзным радыё і Цэнтральным тэлебачанні. Шмат супрацоўнічаў з выдатнымі савецкімі музыкантамі Святаславам Рыхтэрам, Эмілем Гілельсам, Мсціславам Растраповічам, Даніілам Шафранам, Давідам Ойстрахам, Леанідам Коганам. Фірмай «Мелодыя» шмат разоў выпускаліся пласцінкі з яго запісамі сумесна з гэтымі музыкантамі.

Усяго за 45 гадоў сваёй актыўнай канцэртнай дзейнасці Дуброўскі са сваімі аркестрамі пабываў на гастролях больш як 50 краінах свету, даў каля 2500 канцэртаў.

Памёр 17 кастрычніка 1994 года. Пахаваны на Брацкіх могілках Смаленска.

Узнагароды Народны артыст РСФСР, заслужаны артыст Беларускай ССР. У 1968 годзе ў Гамбургу ўзнагароджаны «Залатым дыскам» за ўнёсак у развіццё сімфанічнай і народнай музыкі. Імя Дуброўскага ў 1995 годзе было прысвоена створанаму ім аркестру.

Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Расіі Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Брацкіх могілках (Смаленск)