Барыс Германавіч Скабло́ (; — ) — віяланчэліст і педагог, прафесар (1984).
Біяграфія Нарадзіўся ў Самары. У 1939 годзе скончыў музычную школуВыпукники // Детская центральная музыкальная школа. Муниципальное бюджетное учреждение дополнительного образования городского округа Самара . Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. У 1949—1979 гадах канцэртмайстар групы віяланчэляў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР. Адначасова ў 1949—1955 гадах удзельнік струннага квартэта і фартэпіяннага трыа Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Выкладаў у музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі з 1952 года, з 1963 года — у кансерваторыі. У 1987—1998 гадах Б. М. Скабло прафесар Расійскай акадэміі музыкі ў Маскве.
Творчасць Займаўся ўдасканальваннем жанра струннага дуэта. Першы выканаўца многіх твораў беларускіх кампазітараў (С. Акскава, М. Аладава, А. Багатырова і інш). Выконваў творы рускай музычнай класікі. Аўтар метадычных падручнікаў.
Узнагароды і званні Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967) Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1985)
Літаратура
Служение искусству до последнего дыхания… : Борис Германович Скобло : [виолончелист] / Л. А. Зимовина // [Вести Белорусской государственной академии музыки] = Весцi Беларускай акадэмii музыкi : [сборник статей] / гл. ред. В. Л. Яконюк. — Минск : Белорусская государственная академия музыки, 2012—2013. — № 20 — 2012. — С. 84—88.
Спасылкі
Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Віяланчэлісты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў