Дабрагашча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дабрагошча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мормальскага сельсавета (Бор, Мормаль, майстэрня саўгаса «Мормаль» і станцыя Мормаль)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дабрагашчанскага сельсавета 14 населеных пунктаў. 1 красавіка 1983 года скасаваны пасёлак БорРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 1 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747)., 16 верасня 2011 года — вёска ПадхваёваРешение Жлобинского районного Совета депутатов от 16 сентября 2011 г. № 77 Об упразднении деревни Подхвоево Доброгощенского сельсовета, 30 верасня 2026 года — вёска ПірэвічыОб упразднении сельского населенного пункта Жлобинского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1232 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 901 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе