Тэадор Аксянтовіч (, , , Румынія — , , Польшча) — польскі мастак.

Біяграфія З 1879—1882 гг. Тэадор Аксянтовіч навучаўся ў Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў. З 1882—1895 гг. навучаўся ў Парыжы. Пасля заканчэння навучання працаваў мастаком-ілюстратарам, робячы шматлікія паездкі ў Лондан і Рым, дзе пісаў партрэты. У 1895 годзе пераехаў у Кракаў, дзе стаў прафесарам у мастацкай школе прыгожых мастацтваў, прапрацаваўшы да 1934 года.

У 1897 годзе Тэадор Аксянтовіч заснаваў мастацкую школу для жанчын. Акрамя гэтага, ён быў адным з заснавальнікаў польскага мастацкага таварыства «Sztuka», якое займалася арганізацыяй выставак, і сябрам Венскай сэцэсіі. У 1910 годзе Тэадор Аксянтовіч стаў рэктарам Кракаўскай акадэміі мастацтваў.

Тэадор Аксентовіч памёр 26 жніўня 1938 года і быў пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.