Уладзімір Рыгоравіч Скаце́цкі ( — ) — вучоны, матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1996), прафесар (1997).
Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Ратамка (сучасны аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1959 года асістэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркіВучоныя Беларусі. Скатецкі, Уладзімір Рыгоравіч (доктар педагагічных навук; кандыдат фізіка-матэматычных навук; 1935—2008). З 1964 года прафесар кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па дыдактыцы матэматыкі, навукова-тэарэтычных асновах методыкі навучання матэматыцы на факультэтах нематэматычнага профілю. Аўтар падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.
Сярод апублікаваных прац: Построение и исследование решений двумерных линейных дифференциальных систем. — Мн., 1967. К одной теореме Б. П. Демидовича. // Дифференц. уравнения, 1975, том 11, № 5, С. 835—840. Математическое моделирование физико-химических процессов. — Мн., 1981. Лекции по математике для студентов химических специальностей. — Мн., 2000. Математические методы в химии: учебное пособие для студентов вузов / Скатецкий В. Г., Свиридов Д. В., Яшкин В. И. — Мн.: ТетраСистемс, 2006. — 368 с. — ISBN 985-470-434-3
Літаратура
Спасылкі
Вучоныя Беларусі. Скатецкі, Уладзімір Рыгоравіч (доктар педагагічных навук; кандыдат фізіка-матэматычных навук; 1935—2008) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў