Кіеўская карцінная галерэя () — мастацкі музей Украіны, размешчаныў г. Кіеве.

Гісторыя Заснаваны ў 1922 годзе як Кіеўская карцінная галерэя, у 1934—1936 гадах — аддзел рускага мастацтва Мастацкага музея. З 1936 года — Кіеўскі дзяржаўны музей рускага мастацтва. З 1965 года — Кіеўскі музей рускага мастацтва. З 2011 года — Кіеўскі нацыянальны музей рускага мастацтва. З 2017 года — Нацыянальны музей «Кіеўская карцінная галерэя».

У музеі прадстаўлены збор старажытнарускага (абразы 13-17 стст.), рускага (жывапіс і скульптура 18 ст. — пачатку 20 ст.) і савецкага мастацтва, фарфору, вырабаў народных мастацкіх промыслаў.

Літаратура Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 8. — Москва, 2004. Музей росїйського мистецтва в Києвї : альбом. ― Київ, 1985.

Спасылкі Афіцыйны сайт Нацыянальнага музея «Кіеўская карцінная галерэя».

Катэгорыя:Музеі Кіева