Віталь Васілевіч Скурко́ ( — ) — вучоны ў галіне механікі і педагог, кандыдат тэхнічных навук (1968), прафесар (1993).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ойцінава (Валожынскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1956 годзе скончыў горна-механічны факультэт (тарфяны) Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1956—1973 гадах працаваў інжынерам-канструктарам, галоўным канструктарам, галоўны механікам аддзела механізацыі, намеснікам галоўнага інжынера па навукова-даследчай рабоце ў Беларускім комплексным праектна-тэхналагічным і канструктарска-даследчым інстытуце тарфяной прамысловасці (Белдзіпраторф)Кафедра инженерной графики. История кафедры. // Сайт БДУІР. У 1966 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР. З 1973 года В. В. Скурко працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі старшым выкладчыкам на кафедры інжынернай графікі, пасаду загадчыка якой займаў у 1975—2000 гадах.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па механізацыі здабычы торфу, удасканаленню методыкі выкладання начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі ў вышэйшых навучальных установах радыёэлектроннага профілю. Шэраг машын і механізмаў, створаных пад кіраўніцтвам В. В. Скурко, укаранёныя ў прамысловасці. Прымаў удзел у ВДНГ СССР. Мае 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Сярод апублікаванга: Исследование движения по торфяной поверхности колёсного ходового устройства с арочными шинами: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата технических наук, специальность 179 Машины для добычи и транспортирования торфа / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский политехнический институт, 1968. Составление учебных чертежей и эскизов деталей радиотехнических и электронных изделий. // В. В. Скурко, В. Н. Куценко. — Мн.: МРТИ, 1982. Злучэнні дэталей у прыборах РЭА і ЭВА: альбом. вучэбных чарцяжоў. / Беларус. дзярж. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі, Каф. інж. графікі. [В. В. Скурко і інш.] Пад рэд. В. В. Скурко, М. В. Місько. — Мн. : БДУІР, 1996.

Літаратура

Спасылкі

Кафедра инженерной графики. История кафедры. // Сайт БДУІР Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Механікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУІР Катэгорыя:Супрацоўнікі праектных інстытутаў Беларусі