Урал-4320 — савецкі і расійскі буйнатанажны грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці падвойнага прызначэння. Выпускаецца з 1977 года на Уральскім аўтамабільным заводзе ў Міясе (Расія).

Гэта чацвёрты па распаўсюджанасці грузавы аўтамабіль у Расіі: станам на 1.01.2024 года зарэгістравана гэтай мадэлі.

Агляд Першапачаткова Урал-4320 камплектаваўся атмасферным дызельным рухавіком КамАЗ-740 магутнасцю 210 к.с. Пасля пажару на заводзе рухавікоў КамАЗ у 1993 годзе і спынення паставак грузавікі сталі абсталёўваць дызелямі ЯМЗ-236 і ЯМЗ-238. Мадыфікацыі з ЯМЗ-236 выпускаліся з маторным адсекам зыходнага памеру (вонкава адрозніваліся размешчаным на правым крыле паветраным фільтрам), для ўсталявання буйнейшага рухавіка ЯМЗ-238 маторны адсек быў падоўжаны. З сярэдзіны 2000-х усе грузавікі сямейства Урал-4320 сталі камплектаваць кабінамі з падоўжанай маскай незалежна ад мадэлі рухавіка.

Памер шын — 14.00 R20 (370 R508). Мадэль АГ-25 выпускаюцца заводамі Кама, Росава. Мадэль Я-307М выпускаюцца заводамі Белшына, Росава.

Тэхнічныя характарыстыкі

Мадэль 4320-0111-61 4320-0111-73 4320-0911-60 4320-0911-72 Габарыты, мм 8490х2820х3095 9545х2820х3095 Колавая база, мм 3800+1400 4555+1400 Даўжыня грузавой платформы, мм 4600 5660 Грузападымальнасць, кг 6000 6500 10000 10500 Падрыхтаваная маса, кг 9010 8725 9710 9410 Дазволеная маса, кг 15235 15450 19935 20135 Маса прычэпа, кг 11500 Рухавік Тып V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем радны, дызельны, з турбанаддзіманнем V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем радны, дызельны, з турбанаддзіманнем Аб'ём, л 11,15 6,65 11,15 6,65 Магутнасць 228 к.с. пры 2100 аб/хв 273 к.с. пры 2300 аб/хв 228 к.с. пры 2100 аб/хв 273 к.с. пры 2300 аб/хв Макс. круцільны момант 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв Каробка перадач механічная, 5-ст. Раздатачная каробка 2-ст., з міжвосевым дыферэнцыялам (вышэйшая перадача — 1,04, ніжэйшая перадача — 2,15) Вядучыя масты Перадатачны лік 7,49 Макс. хуткасць, км/г 85

Мадыфікацыі thumb|200px|Урал-4420 thumb|200px|Урал-5557 thumb|200px|Урал-43206 thumb|200px|Урал-3255 У мадэльны шэраг уваходзяць бартавыя грузавікі (як з колавай формулай 6х6, так і 4х4), седлавыя цягачы, самазвалы, вахтавыя аўтобусы і шасі.

Урал-4420 Седлавы цягач з колавай формулай 6х6.

Урал-5557 Самазвал колавай формулы 6х6.

Урал-43206

Двухвосевы варыянт аўтамабіля (колавая формула 4х4).

Урал-3255 Вахтавы аўтобус. Колькасць месцаў — 20-22.

Спасылкі

Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1977 4320