Ваенная дактрына — дэкларацыя (дактрына) і палітыка дзяржавы ў галіне абароны. Гэта сістэма афіцыйных поглядаў і палажэнняў, якая ўстанаўлівае напрамак ваеннага будаўніцтва, падрыхтоўкі дзяржавы і ўзброеных сіл да вайны, спосабы і формы яе вядзення. Асноўныя палажэнні ваеннай дактрыны складаюцца і змяняюцца ў залежнасці ад палітыкі і грамадскага ладу, узроўню развіцця прадукцыйных сіл, новых навуковых дасягненняў і характару чаканай вайны.
Вызначэнне «Абаронная бяспека» — больш шырокае паняцце, чым «ваенная бяспека». Яна забяспечваецца намаганнямі ўсёй краіны або дзяржавы з улікам не толькі ваенных, але і эканамічных, інфармацыйных і іншых фактараў.
Дактрынальныя пытанні ў тым ці іншым выглядзе знаходзяць адлюстраванне ў розных дакументах: Канстытуцыя; Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі; Канцэпцыя знешняй палітыкі; розныя заканадаўчыя дакументы мірнага і ваеннага часу («Закон аб бяспекі», «Закон аб абароне», «Закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» і іншыя); у баявых і агульнавайсковых дакументах.
Найважнейшыя з дактрынальныэ пытанняў акумулююцца ў асновах ваеннай (абароннай) дактрыны, напрыклад: Пагрозы бяспекі і абаронныя задачы; Палітычныя і прававыя асновы ваеннай (абароннай) дактрыны; Ваенна-стратэгічныя асновы ваеннай (абароннай) дактрыны; Ваенна-эканамічныя і ваенна-тэхнічныя асновы ваеннай (абароннай) дактрыны.
Як сістэмы прынятых у дзяржаве афіцыйных поглядаў ваенныя дактрыны ёсць у любой дзяржаве.
У свеце Ваенная дактрына ЗШАИзменение военной доктрины США в период с 1945 по 1996 г.Стратегия безопасности. Военные доктрины России и США // НГ, 14.07.2018 Военная доктрина СШАВаенная дактрына ЗША, арыентаваная на павышэнне баявых магчымасцяў перспектыўных фарміраванняў у сучасных войнах і ўзброеных канфліктах за кошт дасягнення інфакамунікацыйнай перавагі, аб’яднання ўдзельнікаў ваенных (баявых) дзеянняў у адзіную сетку. (гл. Сетэцэнтрычная вайна) (гл. таксама Знешняя палітыка ЗША, Убамбіць ў каменнае век) Ваенная дактрына Вялікабрытаніі (гл. Знешняя палітыка Вялікабрытаніі) Ваенная дактрына Украіны Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь Ваенная дактрына Рэспублікі УзбекістанМирзиёев утвердил Оборонную доктрину УзбекистанаВОЕННАЯ ДОКТРИНА РЕСПУБЛИКИ УЗБЕКИСТАН 2018г.
Катэгорыя:Дэкларацыі Катэгорыя:Ваенная навука Катэгорыя:Ваенная справа