Франчэска Басана-малодшы ( — ), таксама вядомы як Франчэска Джамбатыста-да-Пантэ і Франчэска-да-Пантэ-малодшы, — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.

Нарадзіўся ў Басана-дэль-Грапа каля Венецыі, быў старэйшым сынам Якапа Басана і ўнукам Франчэска-да-Пантэ-старэйшага. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі і працаваў у майстэрні сям’і Басана разам са сваімі трыма братамі, Джамбатыста і Джыралама. Затым ён пераехаў у Венецыю, дзе заснаваў «галіну» сямейнай мастацкай справы і дзе быў наняты, каб напісаць серыю гістарычных карцін у Палацы Дожаў. Але з прычыны таго, што ён быў схільны да іпахондрыі і іншых захворванняў, ён скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з акна неўзабаве пасля смерці свайго бацькі ў 1592 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Італіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння