Леанід Пятровіч Смаля́к ( — ) — вучоны ў галіне геабатанікі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1979).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Асобіна Гомельскага павета Гомельскай губерні (зараз у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1948 годзе. З 1950 года працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе ў 1956—1960 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела гідралесамеліярацыі і глебазнаўства, у 1963—1971 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоцеВучоныя Беларусі. Смаляк, Леанід Пятровіч (доктар біялагічных навук; кандыдат сельскагаспадарчых навук; 1923—1995). У 1971—1977 гадах Л. П. Смаляк на пасадзе загадчыка лабараторыі прадукцыйнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. З 1977 года працаваў загадчыкам кафедры дэндралогіі і фізіялогіі раслін Беларускага тэхналагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па гідралесамеліярацыі, лясным балотазнаўстве, лесаводстве; экалогіі раслін.

Сярод апублікаванага: Влияние уровня грунтовых вод на потребление минеральных веществ сосной из почвы // Доклады АН БССР. — 1963. — Т. 7. — № 9. Эколого-физиологические основы мелиорации почв агрофитоценозов. / Л. П. Смоляк, В. Г. Реуцкий; АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Мн., 1974; Водное питание и продуктивность основных фитоценозов. — Мн., 1978; Дендрология: [Учеб. пособие для вузов по спец. 31.12 «Лесн. и садово-парковое хоз-во»] / Л. П. Смоляк, В. Г. Антипов, И. В. Гуняженко. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — ISBN 5-339-00401-5

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985) Медаль «За адвагу» Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года

Літаратура

Смаляк Леанід Пятровіч // Памяць: Гіст. дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — С. 400.

Спасылкі

Смоляк Леонид Петрович // Знаменитые люди Гомельщины Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Музейный комплекс «Дорога памяти»

Катэгорыя:Геабатанікі Катэгорыя:Геабатанікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў