Оміш (, ) — горад у Харватыі, у Спліцка-Далмацінскай жупаніі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа Адрыятыкі паміж гарадамі Спліт (25 км) і Макарска (30 км) у месцы ўпадзення ў мора ракі Цэтына. Насельніцтва — 6462 чалавекі (2011 год).

Праз Оміш праходзіць адрыятычная магістраль, горад звязаны рэгулярнымі аўтобуснымі зносінамі з найбуйнейшымі гарадамі Харватыі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Федэрыка Бенкавіч, мастак

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Харватыі Катэгорыя:Спліцка-Далмацінская жупанія