Культура Эрліганг () — археалагічная культура бронзавага веку на поўначы Кітая. У кітайскай гістарыяграфіі атаесамляецца з ранняй дынастыяй Шан. Існавала ў перыяд каля 1600 г. да н. э. — 1200 г. да н. э.
Назва культуры паходзіць ад наймення першага помніка, знойдзенага ў 1951 г. на ўсход ад Чжэнчжоу. З-за наяўнасці многіх падобных рысаў лічыцца працягам болей ранняй культуры Эрлітоу. Першапачаткова ўзнікла ў даліне Хуанхэ, але хутка пашырылася і на поўдні дасягнула Янцзы. Адметнай рысай культуры Эрліганг была вялікая колькасць вырабаў з бронзы, у тым ліку бронзавага посуду. Наяўнасць буйных умацаваных гарадскіх цэнтраў і аднастайнасць рамеснай вытворчасці можа сведчыць пра цэнтралізаваны характар грамадства і ўлады.
Спасылкі Haicheng Wang, China’s First Empire? Interpreting the Material Record of the Erligang Expansion Gyoung-Ah Lee, Gary W. Crawford, Li Liu, and Xingcan Chen Plants and people from the Early Neolithic to Shang periods in North China Ruiliang Liu, A. Mark Pollard, Jessica Rawson, Xiaojia Tang, Peter Bray, Changping Zhang Panlongcheng, Zhengzhou and the Movement of Metal in Early Bronze Age China Elise Hoi, Salt of the Early Civilizations: Case Studies on China Ceramic’s Influence on Chinese Bronze Development
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Кітая Катэгорыя:Азія бронзавага веку