Паўночна-Кры́мскі кана́л (ПКК, ) — арашальна-абвадняльны канал, пабудаваны ў 1961—1971 гадах для забеспячэння вадой малаводных і засушлівых тэрыторый Херсонскай і Крымскай абласцей Украінскай ССР з заборам вады са спецыяльна пабудаванага ў ніжнім цячэнні Дняпра Кахоўскага вадасховішча, напоўненага ў 1955—1958 гадах.

Шырыня канала ў яго пачатку — 150 метраў, глыбіня — 7 метраў. Сярэднегадавы сцёк — 380 м³/с (з гэтага аб’ёму звычайна 60-80 м³/с сыходзіла на сельскагаспадарчыя патрэбы паўднёвага захаду Херсонскай вобласці, 300—320 м³/с — у Крым). Максімальна тэхналагічна магчымы сцёк — да 500 м³/с (гэта складае 30 % сцёку Дняпра ў яго ніжнім цячэнні, роўнага 1670 м³/с).

У красавіку 2014 года падача вады з Дняпра на Крымскі паўвостраў была перакрыта. 24 лютага 2022 года, падчас уварвання ва Украіну, Херсонская частка канала была ўзята пад кантроль Расіяй, што стварыла магчымасць аднаўлення падачы вады ў Крым. 3 сакавіка вада з Дняпра паступіла ў Крым па Паўночна-Крымскім каналеВода из Днепра начала заполнять Северо-Крымский канал в Крыму. 6 чэрвеня 2023 года ў час баявых дзеянняў Кахоўская ГЭС была падарвана і разбурана, Кахоўскае вадасховішча ў выніку было спушчана, а Паўночна-Крымскі канал перасох.

Крыніцы

Літаратура Бабков И. И. Южно-Украинский и Северо-Крымский каналы и их влияние на преобразование природы. — Л., 1951. — 30 с. Канал изобилия : [Сев.-Крымский канал] / А. Н. Зотиев, И. Г. Мохнощеков. — Симферополь, Крымиздат, 1964. — 40 с.

Спасылкі