Цэнтр НАТА па пытаннях супрацы ў галіне кіберабароны (CCD COE) () — адзін з цэнтраў перадавога вопыту НАТА са штаб-кватэрай ў Таліне, Эстонія. CCD COE займаецца праблемамі кібербяспекі краін-членаў НАТА. Цэнтр быў заснаваны 14 мая 2008 годзе па ініцыятыве эстонскага боку ў сувязі з гіпатэтычным умяшаннем расійскіх хакераў у сітуацыю вакол «бронзавага салдата». 28 кастрычніка 2008 года CCDCOE атрымаў статус міжнароднай ваеннай арганізацыі.
Члены Па стане на сакавік 2022 года ў CCD COE уваходзяць 25 краін-членаў НАТА і 5 краін не членаў.
(Украіна падала заяўку на членства ў жніўні 2021 года, але у лютым 2022 года заяўку заблакавала Венгрыя. Пасля уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, украінская заяўка была прынята ў сакавіку 2022 года).
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Таліна Катэгорыя:НАТА Катэгорыя:Кібервайна Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2008 годзе