«Сплачвайце доўг» (у арыгінале «Сплачывайця доўг») — артыкул Вацлава Ластоўскага, прысвечаны далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Сваім артыкулам Ластоўскі выклікаў першую дыскусію на гэтую тэму ў Беларусі.

Вацлаў Ластоўскі адным з першых адчуў паварот у грамадскім і культурным жыцці Беларусі пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. і заганнасць плачу і бедавання большасці літаратараў. Так ён, будучы сакратаром «Нашай Нівы», змясціў у ёй свой артыкул (№ 26-27), падпісаўшыся псеўданімам «Юры Верэшчака».

Рэакцыя У № 30 «Нашай Нівы» з’явіўся адказ на артыкул Ластоўскага «Чаму плачэ песьня наша? (Атказ Юрцы Верашчаку)», падпісаны псеўданімам «Адзін з „парнасьнікоў“». Некаторыя даследчыкі прыпісваюць гэты артыкул Янку Купалу.

У № 33 артыкуле «Ешчэ аб сплачываньню доўгу» крытык Лявон Гмырак, звярнуўшыся да «Гістарычных лістоў» () рускага філосафа Пятра Лаўрова, які сфармуляваў тэзу пра «вялікі, неаплачаны доўг, каторы трэба звярнуць» абабранаму простаму люду, пагадзіўся з Вацлавам Ластоўскім.

Гэтая нашаніўская дыскусія стала часткай эсэ «Развагі і думкі» Максіма Гарэцкага ў «Велікоднай пісанцы на 1914 год».

Літаратура

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с.

Катэгорыя:Публіцыстыка Вацлава Ластоўскага Катэгорыя:Творы 1913 года Катэгорыя:Творы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская літаратура XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурная крытыка