Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.
Лідарства ў турніры неўзабаве пасля яго пачатку захапілі петрыкаўскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан». Пазней, дзякуючы дзевяціматчавай пераможнай серыі, іх здолела абысці «Смаргонь», якая за 4 туры да фінішу забяспечыла вяртанне ў Вышэйшую лігу пасля гадавога перапынку. Хутка выхад у Вышэйшую лігу аформіў і «Нафтан», які на фінішы перахапіў першы радок у «Смаргоні». «Шахцёр» як фарм-клуб не меў права выйсці ў элітны дывізіён, таму за месца ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшую лігу распачалася барацьба паміж «Астраўцом», рагачоўскім «Макслайнам», пінскай «Хваляй» і гомельскім «Лакаматывам». Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» з лікам 5:0, «Макслайн» забяспечыў чацвёрты радок і ўдзел у стыкавых матчах.
Склад удзельнікаў Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2021 у Вышэйшую лігу выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзіла «Смаргонь» (другі клуб, які мусіў выбываць, — рэчыцкі «Спадарожнік» — зняўся з турніру пасля першага круга і спыніў існаванне). З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне пяці каманд (першыя пяць месцаў занялі «Астравец», рагачоўскі «Макслайн», салігорскі «Партызан», «Асіповічы» і мінскі БДУ), каб павялічыць склад лігі з 12 каманд да 16.
Аднак, яшчэ ў канцы 2021 года з’явілася інфармацыя, што склад каманд, якія выходзяць з Другой лігі ў Першую, можа быць зменены, у прыватнасці амаль адразу адмовіўся ад павышэння салігорскі «Партызан», іншыя каманды таксама не маглі гарантаваць удзел у Першай лізе. Замест іх разлядалася магчымасць запрасіць наступныя каманды і нават тыя, што не трапілі ў першыя 8"Маладзечна будзе вечна". Новая-старая команда для комплекта первой лиги?.
У студзені 2022 года быў акрэслены склад каманд, якія папоўняць Першую лігу. «Партызан» і БДУ адмовіліся ад пераходу ў дывізіён вышэй; «Астравец», «Макслайн» і «Асіповічы» пацвердзілі ўдзел у Першай лізе. Сярод наступных каманд пінскі «Стэнлес» (6-е месца) і магілёўскі «Дняпро-Юні» (8-е месца) адмовіліся ад павышэння, пагадзілася «Маларыта» (7-е месца). Апошнюю каманду АБФФ абірала паміж ахвочымі да павышэння ўдзельнікамі 1/8 фіналу Другой лігі — «Маладзечна» і гомельскім «Паперпрамам» — і спыніла свой выбар на маладзечанскім клубеПервая лига собрана! Не БГУ, "Стэнлес" и "Бумпром", а "Осиповичи", "Малорита" и "Молодечно"Что такое "Бумпром"? И почему федерация выбрала не его, а "Молодечно"?.
Аднак, у лютым мінскія «Крумкачы» паведамілі АБФФ, што адмаўляюцца ад ўдзелу ў Першай лізе і пераходзяць у Другую лігуОфициально: "Крумкачы" отправили в АБФФ заявку на выступление во второй лиге в сезоне-2022. Федэрацыя прапанавала вызваленае месца «Паперпраму», але атрымала адмову"Бумпром" отказался идти в первую лигу. Пазней таксама ад удзелу была адхілена «Маларыта», і колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарацілася да 14Первая лига будет с 14 командами. Вслед за "Крумкачамi" отсекли и "Малориту". Что произошло?. 25 лютага быў зацверджаны каляндар Першай лігі, дзе планаваўся ўдзел 14 камандСтарт - 9 апреля, последний тур - 13 ноября. Утвержден календарь первой лиги на сезон-2022.
28 лютага ад удзелу ў Вышэйшай лізе адмовіўся брэсцкі «Рух», і АБФФ прапанавала занць вакантнае месца магілёўскаму «Дняпру». 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе"Днепр" официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022, такім чынам скараціўшы колькасць удзельнікаў Першай лігі да 13.
11 сакавіка 14 клубаў атрымалі ліцэнзію АБФФ «Першая ліга» (13 удзельнікаў турніру і «Дняпро»)14 команд получили лицензию АБФФ "первая лига". 18 сакавіка была праведзена жараб’ёўка Першай лігі з удзелам 13 камандЧертова дюжина. Календарь первой лиги.
Ужо падчас турніру, у верасні, АБФФ афіцыйна паведаміла, што петрыкаўскі «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права выхадзіць у Вышэйшую лігу, таму пры вызначэнні месцаў на павышэнне яго вынікі не будуць улічваццаРотация между высшей и первой лигами пройдет без "Шахтера" из Петрикова.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Смаргонь» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2021) «Астравец» (1-е месца ў Другой лізе 2021) «Макслайн» (Рагачоў) (2-е месца ў Другой лізе 2021) «Асіповічы» (4-е месца ў Другой лізе 2021) «Маладзечна» (удзельнік 1/8 фіналу Другой лігі 2021, атрыманне месца ў Першай лізе замест клубаў, якія адмовіліся)
Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Арсенал» (Дзяржынск) (1-е месца ў Першай лізе 2021, выхад у Вышэйшую лігу) «Белшына» (Бабруйск) (2-е месца ў Першай лізе 2021, выхад у Вышэйшую лігу) «Дняпро» (Магілёў) (5-е месца ў Першай лізе 2021, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест «Руха», які адмовіўся) «Крумкачы» (Мінск) (3-е месца ў Першай лізе 2021, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2022)
Клубы-ўдзельнікі
КлубГорадМесца ў сезоне 2021СтадыёнУмяшчальнасць Астравец Астравец 1 у Другой лізе Гарадскі 1006 Асіповічы Асіповічы 4 у Другой лізе «Юнацтва» 1300 Баранавічы Баранавічы 10 «Лакаматыў» 3750 Лакаматыў Гомель 6 СДЮШАР-8 1500 Ліда Ліда 11 «Старт»«Юнацтва» 29602965 Макслайн Рагачоў 2 у Другой лізе ДЮСШ-1 7000 Маладзечна Маладзечна 9-16 у Другой лізе Гарадскі 4800 Нафтан Наваполацк 8 «Атлант» 5300 Орша Орша 9 Гарадскі 2582 Слонім-2017 Слонім 12 «Юнацтва» 2220 Смаргонь Смаргонь 15 у Вышэйшай лізе «Юнацтва» 3200 Хваля Пінск 4 «Хваля» 3136 Шахцёр Петрыкаў 7 «Прыпяць» 800
Турнірная табліца
Вынікі матчаў
Стыкавыя матчы Па выніках сезона рагачоўскі «Макслайн» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Макслайн» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год (аднак не быў дапушчаны да ліцэнзавання і ў выніку застаўся ў Першай лізе).
Першы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Максім КавалевічШахцёр131 Юрый КазлоўНафтан133 Ягор КарцоўМакслайн124 Кірыл ЗабелінЛіда114 Уладзіслаў КабачэўскіОрша114 Ілья ТрачынскіМакслайн117 Дзяніс КавалевічШахцёр107 Ягор КарпіцкіШахцёр107 Аляксандр КрасноўМакслайн107 Марк КрасноўСлонім-2017107 Вадзім КурловічШахцёр10
Крыніца: Football.By
Спасылкі
2022 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2022 годзе Катэгорыя:2022 год у футболе