Sorbisches Kulturlexikon, назва ў верхнялужыцкай версіі — Serbski kulturny leksikon — nowa pomocka w slawistiskim slědźenju (SKL, Энцыклапедыя культуры лужыцкіх сербаў — новы даведнік ў славянскім даследаванні) — сучасная навукова-папулярная ўніверсальная энцыклапедыя на нямецкай мове, прысвечаная адзінай аўтахтоннай славянскай меншасці сучаснай Германіі.
Энцыклапедыя была падрыхтавана ў Сербалужыцкім інстытуце пад кіраўніцтвам Дзітрыха Шолты і Франца Шэна ў супрацоўнцтве з Сусанай Газынай, Марыяй Мерчынавай і Аняй Поганчавай. Работа над кнігай вялася на працягу дзесяці гадоўFranz Schön / Dietrich Scholze (Hgg.): Sorbisches Kulturlexikon. Энцыклапедыя выйшла ў 2014 годзе ў выдавецтве «Домавіна».
Энцыклапедыя ўтрымлівае 230 артыкулаў, напісаных 80 аўтарамі, 700 ілюстрацый і картSerbski kulturny leksikon — nowa pomocka w slawistiskim slědźenju. Лексікон закранае 150-гадовы гістарычны перыяд і апісвае розныя аспекты сарабістыкі: сербалужыцкі алфавіт і літаратуру, музычную культуру, біяграфіі лужыцкіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, гісторыю розных лужыцкіх рэгіёнаў, асобных населеных пунктаў, лінгвістыку і сучаснае сацыяльнае становішча лужычан.
Літаратура Franz Schön, Dietrich Scholze (wud.): Sorbisches Kulturlexikon. Domowina-Verlag, Bautzen 2014 (ISBN 978-3-7420-2229-5). Franc Šěn, Serbski kulturny leksikon — nowa pomocka w slawistiskim slědźenju, Slavica Litteraria, 19/2016/2 C. Ratajczakowa, Inwentura serbskeje wědy, Po lětdźesatk trajacym dźěle wuńdźe Serbski kulturny leksikon , Serbske Nowiny, 23. JANUARA 2014
Спасылкі Franz Schön / Dietrich Scholze (Hgg.): Sorbisches Kulturlexikon Das Jahrhundertbuch
Катэгорыя:Сарабістыка Катэгорыя:Лужыцкая культура Катэгорыя:Кнігі 2014 года