Кацярына Інгесдотэр () ― шведская прынцэса, жонка дацкага прынца Б’ёрна Харальдсена Жалезнабокага.
Біяграфія Кацярына была дачкой караля Швецыі Інгэ I Старэйшага і каралевы Хелены. Прыходзілася малодшай сястрой Хрысціны Інгесдотэр і Маргарэт Фредкулы:Anteckningar om svenska qvinnor Хрысціна выйшла замуж у 1090-х гадах, а Маргарэт ― у 1101 годзе. Кацярына, як мяркуецца, была прыкладна такога ж узросту, што і яе будучы муж, і, такім чынам, нарадзілася каля 1100 годаKungagravar och medeltidshistoria, Beckman, Natanael, Fornvännen 22-47, 1921 .
Бацька Кацярыны памёр у 1110 годзе і яго змяніў на шведскім троне адзін з яго пляменнікаў. Да моманту смерці бацькі, Кацярына па-ранейшаму была дзіцем. Яе маці, аўдавеўшы, сышла ў абацтва Урэта. Старэйшая сястра, Хрысціна, жыла на Русі, і таму ў Швецыі лічылі, што яна знаходзіцца занадта далёка для таго, каб атрымаць долю ў спадчыне свайго бацькіKungagravar och medeltidshistoria, Beckman, Natanael, Fornvännen 22-47, 1921 . Іх сястра Маргарэт была на момант смерці бацькі каралевай Даніі. Вядома, што Маргарэт падзялілася часткай належанай ёй спадчыны з яе пляменніцай Інгрыд у Нарвегіі і пляменніцай Інгеборгай у Даніі. Імя Кацярыны ў гэтых дагаворах не згадваецца, хоць будучы адзінай незамужняй дачкой, якая пражывала ў Швецыі, яна лічылася адной з спадчынніц.
Згодна Сазе пра нашчадкаў Кнута, Кацярына выйшла замуж за дацкага прынца Харалдсена Б’ёрна ЖалезнабокагаKungagravar och medeltidshistoria, Beckman, Natanael, Fornvännen 22-47, 1921 . Вядома толькі адно дзіця, якое нарадзілася ў гэтым шлюбе: гэта была дачка Крысціна, будучая каралева Швецыі, якая нарадзілася прыблізна ў 1122 годзе.
У 1134 годзе муж Кацярыны ўстаў на бок свайго дзядзькі Эрыка II у яго барацьбе за Дацкі пасад, але быў ім жа і забіты ў тым жа годзеNordisk familjebok / Uggleupplagan. 3. Bergsvalan — Branstad. Яе дачка Крысціна выйшла замуж за будучага караля Швецыі Эрыка IX у 1140-х гадах.
Дзеці
Крысціна Б’ёрнсдоцір, жонка караля Швецыі Эрыка IX.
Продкі
Катэгорыя:Жанчыны XII стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны XI стагоддзя Катэгорыя:Прынцэсы Швецыі Катэгорыя:Дацкія прынцэсы