Барталамэ Бермеха, таксама Барталамэ дэ Кардэнас (, каля 1440, Кордава — каля 1498, ) — іспанскі мастак іспана-фламандскай школы, найбуйнейшы прадстаўнік готыкі ў Іспаніі.

Біяграфія і творчасць Як жывапісец сфарміраваўся пад уплывам фламандскага жывапісу (Рагір ван дэр Вейдэн, Дзірк Баўтс, Ян ван Эйк). Працаваў пераважна ў каралеўстве Арагон — Валенсіі, Дароцы (1474—1477), Сарагосе (1477—1484), дзе супрацоўнічаў з Марцінам Бернатам і Мігелем Хіменесам. З 1486 года працаваў у Барселоне, сапернічаў з Хаймэ Угэ. Яго апошняя дакументаваная праца — Аблічча Госпада — знаходзіцца ў Саборы Апостала Пятра ў Віцы.