Педра Беругетэ (; каля 1450, — 1503 ці 1504, ) — іспанскі мастак, найбольш яскравая фігура іспанскага мастацтва эпохі пераходу ад готыкі да Адраджэння.
Біяграфія Па здагадках, вучыўся жывапісу ў Саламанцы ў Фернанда Гальега. У маладосці адправіўся ў Італію, дзе працаваў пад заступніцтвам Федэрыга да Мантэфельтра, герцага Урбінскага. Ва Урбіна Беругетэ працаваў разам з Юстусам ван Гентам над серыяй партрэтаў сучаснікаў Знакамітыя мужы (папа Сікст IV і інш.), пазнаёміўся з Мелоца да Форлі і П'еро дэла Франчэска. У 1483 вярнуўся ў Кастылію. Працаваў у саборы Святой Марыі Таледскай. Па замове Тарквемады распісаў цэнтральны алтар манастыра Св. Фамы ў Авілі. Таксама працаваў у храме Ушэсця ў Санта-Марыя-дэль-Кампа, у манастыры Мірафлорэс пад Бургасам. Апошнія гады жыцця працаваў у родным горадзе.
У яго творчасці спалучаюцца традыцыі італьянскага, фламандскага і іспанскага мастацтва.
Сын — мастак Алонса Беругетэ.