Жан Бертоль (; ,  — , ) — французскі мастак, графік, прадстаўнік новай парыжскай школы.

Біяграфія Навучаўся жывапісу ў Школе мастацтва і дызайну ў Сент-Эцьене і Ліёне. Затым працягнуў вучобу ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1933—1934). У творах пачатковага перыяду творчасці мастака адчувальны ўплыў кубістаў і сюррэалістаў, пазней займаўся пераважна абстракцыянізмам, вытрыманым у цёмнай каларыстыцы. Пасля 1958 года вярнуўся да яркай і гарманічнай гамы колераў. Яго творчасць адносяць да плыні ілюзіўнага абстракцыянізму.

Жан Бертоль быў членам Інстытута Францыі, Акадэміі прыгожых мастацтваў Францыі (1983), Акадэміі навук і мастацтваў Дыжона, ганаровым прафесарам Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў у Парыжы.

Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Францыі Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Ганаровыя прафесары