Васі́ль Заха́равіч Собалеў (, — , ) — рэвалюцыянер, бальшавік, адзін з кіраўнікоў устанаўлення Савецкай улады ў Смаленскай губерні.
Біяграфія
Васіль Собалеў нарадзіўся 29 студзеня 1895 года ў Смаленску. Вучыўся ў Смаленскай мужчынскай класічнай гімназіі (цяпер — Смаленская гімназія імя Н. М. Пржэвальскага). З 1912 года прымаў актыўны ўдзел у нелегальнай працы. Член РСДРП(б) з 1913 года. Кіраваць марксісцкім гуртком, выпускаў падпольныя рукапісныя газеты і часопіс «Прадвеснік». Восенню 1915 года паступіў на вучобу ў Маскоўскі універсітэт на юрыдычны факультэт, аднак быў адлічаны за ўдзел у рэвалюцыйных арганізацыях. Пасля гэтага Собалеў вярнуўся ў Смаленск.
У снежні 1915 года Собалеў стаў сакратаром агульнагарадской Смаленскай бальнічнай касы, пад прыкрыццём якой дзейнічала Смаленскае аддзяленне РСДРП (б). 6 студзеня 1917 года за рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны, аднак ужо 3 сакавіка, у дні Лютаўскай рэвалюцыі, Собалеў быў вызвалены. Калі 7 красавіка 1917 быў створаны Смаленскі губернскі камітэт РСДРП(б), Собалеў стаў яго першым старшынёй. З таго ж часу Собалеў уваходзіў у губернскі Савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў, выступаў супраць палітыкі Часовага ўрада. Калі генерал Карнілаў узняў мяцеж, Собалеў увайшоў у склад рэвалюцыйнага камітэта па барацьбе з контррэвалюцыяй. У жніўні 1917 года ён стаў галосным Смаленскай гарадской думы. Менавіта Собалеў узначальваў у кастрычніку 1917 года Смаленскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт, аднак прымаць непасрэднага ўдзелу ва ўзброеным выступе гэтай арганізацыі не прыйшлося.
Са студзеня 1918 Собалеў быў сакратаром Смаленскага губернскага камітэта РКП(б), адначасова займаў пасаду намесніка старшыні Смаленскага Савета. Калі ў Смаленск з Мінск пераехаў паўночна-заходні абласны камітэт РСДРП і выканаўчы камітэт саветаў Заходняй вобласці, Собалеў таксама ўвайшоў у іх склад. На I з’ездзе КП(б)Б быў абраны членам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Калі Смаленская губерня была адноўлена, а вышэйзгаданыя арганізацыі пакінулі Смаленск, Собалеў стаў кіраўніком рэвалюцыйнага камітэта Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. З 1918 па 1920 год узначальваў Смаленскі губернскі савет прафсаюзаў. З 1920 года пражываў і працаваў у Маскве. Быў супрацоўнікам Народнага камісарыята працы СССР. Памёр 17 ліпеня 1928 года ад хваробы, пахаваны ў парку «» непадалёк ад помніка Героям 1812 года.
У гонар Собалева названая вуліца у Смаленску, на будынку гімназіі, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура Будаев Д. И. Рабочие-революционеры смоляне. — Смоленск, 1957. — С. 71-82. Большевики Смоленщины до Октября 1917 г. — Смоленск, 1961. Очерки истории Смоленской организации КПСС. — 2-е изд. — М., 1985. Солдаты партии. — М., 1971. — С. 27-49.
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б