Універсітэт навук, мастацтваў і тэхналогій () — прыватная медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай на востраве Мантсерат (Брытанскія заморскія тэрыторыі).
Гісторыя Універсітэт адкрыўся ў 2003 годзе з рэгістрацыяй у Каларада (ЗША), а кампус знаходзіцца ў Мантсераце. Вучэльня мае выпускнікоў, якія практыкуюць як у Злучаных Штатах, так і па ўсім свеце, і прымае як айчынных, так і замежных студэнтаў.
Глабальны альянс кадраў аховы здароўя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заяўляе, што вучэльня «поўнасцю акрэдытаваная Міністэрствам адукацыі Мантсерата» з 2003 года. Акрамя таго, школа ўключана ў Сусветны даведнік медыцынскіх школ Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Але, нягледзячы на гэта, у выпускнікоў вучэльні ёсць пэўныя складнасці з вызнаннем іх дыпломаў аб вышэйшай адукацыі.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кайманавы астравы