Аляксандр Іванавіч Смо́лік (нар. ) — вучоны, гісторык і культуролаг, кандыдат гістарычных навук (1973), доктар культуралогіі (2000), прафесар (1999).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Каловічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў у ім з 1968 года, у 1972—1992 гадах дэкан факультэта. З 1992 года прарэктар Беларускага інстытута культуры, з 2010 года загадчык кафедры культуралогііКафедра культурологии // Сайт БДУКМ. У 2018 годзе прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школыСмолик Александр Иванович // Сайт БДУКМ.
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац, манаграфій і падручнікаў па гісторыі Беларусі, тэорыі і гісторыі культуры і яе ўзаемадзеянні сацыяльна-палітычнымі інстытутамі грамадства. Вызначыў сутнасць, змест і дзейнасць сацыяльных інстытутаў у поскатастрофным грамадстве. Стваральнік беларускай культуралагічнай школы.
Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Искусство и культура»Искусство и культура .
Літаратура
Спасылкі
Знаменитые выпускники // Сайт ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Вілейкі» Дзвінская Э. Культура — гаючая сіла, здольная вярнуць індывідуму цэласнасць // Газета «Наша слова», 11 лістапада 2019 года Смолик Александр Иванович // Сайт БДУКМ
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дэканы БДПУ імя Максіма Танка