Сафі́ Дагі́н (,  — ) — шведская балерына і харэограф французскага паходжання. Лічылася самай выбітнай балерынай Швецыі ў першай палове XIX стагоддзя. Першая жанчына-балетмайстар Каралеўскага балета.

Біяграфія Сафі Дагін нарадзілася ў Парыжы. Яе бацька быў бібліятэкарам у Парыжскай оперы.

Пасля 6 гадоў навучання танцам, у тым ліку ў Дзідло, Сафі прыбыла ў Стакгольм, дзе яе прынялі ў Каралеўскую оперу, і дзе яна ў 1815 годзе з поспехам выступіла ў балеце Жана Даберваля «Марная засцярога».

У 1820—1843 гадах Сафі была прымай-балерынай. У 1827—1830 гадах працавала балетмайстрам у Каралеўскім балеце, стаўшы тым самым першай жанчынай-балетмайстрам Каралеўскага балета. Гэтую пасаду яна дзяліла з . Гэтую пасаду Сафі пакінула ў 1830 годзе і да 1856 года была кіраўніцай Балетнай школы. Сярод яе вучаніц былі Шарлота Норберг і Тэрэза Эльфарс.

Адной з сябровак Сафі была Эмілі Хёгквіст, і ў 1834 годзе яны разам здзейснілі паездку ў Парыж для набыцця гарнітурнага адзення, прычым паездка была прафінансавана каралём Карлам XIV Юханам, які тым самым хацеў разлучыць Эмілі са сваім сынам Оскарам.

Да 1840-х гадоў Сафі Дагін была адной з лепшых танцоўшчыц Стакгольма разам з Адальфінай Фегерстэт, Каралінай Гранберг і Шарлотай Альм,Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar 7. Under Karl Johanstiden : 1835—1838 і лічылася ўзорам для пераймання. У сваіх пастаноўках, напрыклад, у «Max och Emma» (1842) Сафі выкарыстоўвала французскую традыцыю балета. Да яе лепшых выступаў адносяцца «Jenny eller Engelska inbrottet i Skottland», «Den lilla slavinnan», «», «Dansvurmen», «Hemkosten», «Le Lac des fées». У 1843—1856 гадах Сафі танцавала пантаміму.

Сафі Дагін ніколі не была замужам, а таму па звычаях тых часоў не магла мець законных правоў. Але яна магла падаць заяўку на правы паўналетняй і атрымала іх у 1832 годзе.

Памерла ў Стакгольме ў 1881 годзе.

Літаратура Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990. () Ingeborg Nordin Hennel: Mod och Försakelse. Livs- och yrkesbetingelser för Konglig Theaterns skådespelerskor 1813—1863. Stockholm: Gidlunds (1997) .

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Швецыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы паводле алфавіта Катэгорыя:Харэографы Швецыі Катэгорыя:Харэографы XIX стагоддзя