Ірпень, Ірпі́нь () — рака ў Жытомірскай і Кіеўскай абласцях Украіны, правы прыток Дняпра (упадае ў Кіеўскае вадасховішча).

Даўжыня ракі 162 км, плошча вадазбору 3340 км².

Апісанне Бярэ пачатак паблізу сяла Яраповычы. Даліна карытападобная, шырыня да 4 км, глыбіня да 40 м. Пойма забалочаная, шырокая (да 1,5 км). Шырыня рэчышча 25—40 м. На працягу 131 км рэчышча ўяўляе сабой магістральны канал Ірпенскай асушальна-арашальнай сістэмы. Нахіл ракі 0,7 м/км. Асноўны прыток Унава (справа).

Жыўленне мяшанае. Ледастаў з пачатку студзеня да канца сакавіка. Сцёк зарэгуляваны вадасховішчамі, шматлікімі сажалкамі.

Вада выкарыстоўваецца для тэхнічнага і сельскагаспадарчага водазабеспячэння. На рацэ — горад Ірпень, вядомы як курортная мясцовасць, на беразе ракі зручныя пясчаныя пляжы.

Літаратура Ю. П. Яковенко. Ірпінь // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990. — Т. 2.

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Кіеўскай вобласці