Хуан дэ Баргонья (каля 1470—1536) — мастак Высокага Адраджэння. Нарадзіўся ў Бургундскім герцагстве, верагодна, перад тым, як яно спыніла існаванне як незалежная дзяржава, працаваў у Іспаніі прыкладна з 1495 па 1536 год. Распісваў у 1495 годзе кляштар сабора Таледа. Кампазіцыі Баргоньі добра збалансаваныя з тонка прамаляванымі фігурамі ў элегантных спакойных позах. Яны размешчаны альбо на фоне адкрытых прастор, якія вядуць да скалістых пейзажаў, альбо да драпіроўкі вышытай золатам. У гэты перыяд у Іспаніі дзейнічаў шэраг замежных мастакоў, у тым ліку Хуан дэ Фландэс.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Хуан дэ Баргонья · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.