Алена Васільеўна Чэкан (; , Кіеў — , Кіеў) — савецкая і ўкраінская кінаактрыса, сцэнарыст, журналістка.

Біяграфія Нарадзілася 26 красавіка 1946 года ў Кіеве.

Пасля заканчэння ў 1972 годз Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя Б. В. Шчукіна пачала мастацкую дзейнасць у якасці актрысы ў Тэатры на Малой Броннай (Масква), працягнуўшы яе ў Тэатры імя Пушкіна (Масква).

Вярнуўшыся ў Кіеў, працягнула мастацкую дзейнасць у Тэатры-студыі акцёра Кіеўскай студыі ігравога кіно імя А. П. Даўжэнкі, Тэатры-студыі «Сузор’е» (Кіеў).

Здымалася ў 1980-1990-х гадах. Стварыла монаспектаклі паводле вершаў Марыны Цвятаевай і Лесі Украінкі.

У 2001 годзе сумесна з Юрыем Макаравым напісала сцэнар да 4-серыйнага дакументальнага фільма «Мой Шаўчэнка».

Працавала на ўкраінскім тэлебачанні ў якасці аўтара і вядучай тэлепраграмы «Імгненні вечнасці» на «Інтэры», затым творчым рэдактарам праграмы «Дакумент» у тэлерадыёкампаніі «Студыя 1+1». З моманту заснавання ў 2007 годзе штотыднёвага грамадска-палітычнага часопіса «Український Тиждень» працавала там журналістам, памочнікам шэф-рэдактара.

Вясной 2012 года ў Алены дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу IV стадыі. Алена Чэкан перанесла тры аперацыі, апошнюю гама-нож зрабілі ў Празе ў шпіталі "На Гамолцы! пры падтрымцы супрацоўнікаў пражскай студыі «Радыё Свабода». Франтмэн рок-гурта ДДТ Юрый Шаўчук прысвяціў ёй свае сольныя канцэрты падчас тура з праграмай «Інакш» 5 чэрвеня 2013 года ў Кіеве і 19 верасня 2013 года ў Адэсе, просячы публіку дапамагчы Алене сабраць сродкі на хіміятэрапію.

Памерла 21 снежня 2013 года пасля працяглай хваробы.

Фільмаграфія Па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, дэбютавала у кіно ў фільме «Салярыс» Андрэя Таркоўскага (не пазначана ў тытрах).

Здымалася ў асноўным у 1980-1990-х гадах. Іграла ў фільмах:

«Нязручны чалавек», «Сямейны круг», «Пад свіст куляў», «Жанчыны жартуюць усур’ёз» (1981, Ліза), «Гракі», «Таямніцы святога Юра» (1982), «Тры гільзы ад англійскага карабіна» (1983), «У прывідаў у палоне» (1984), «Мост праз жыццё», «Прэм’ера ў Сасноўцы», «Набліжэнне да будучыні» (1986, эпізод), «Побач з табой», «Да расследавання прыступіць», «Цыганка Аза» (1987), «Блакітная ружа», «Грэшнік» (1988, эпізод), «Як мужчыны пра жанчын гаварылі», «Вязень замка Іф» (1988), «Штармавое папярэджанне», «Дарога праз руіны», «Хачу зрабіць прызнанне», «Буйная», «Допінг для анёлаў», «Ніагара» (1991).

Крыніцы

Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Украіны Катэгорыя:Сцэнарысты Украіны Катэгорыя:Журналісты Украіны