Абрахам Бос (; , Тур — , ) — французскі гравёр, майстар афорта. Адзін з заснавальнікаў французскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Яго работы ўяўляюць сабой выявы цырымоній, святкаванняў і жыцця простага народа свайго часу.

Біяграфія Абрахам Бос нарадзіўся ў Туры ў 1604 годзе. Яго бацькі былі гугенотамі. У 1629 годзе ён сустракае ў Парыжы вялікага афартыста-наватара Жака Кало, і гэтая сустрэча становіцца лёсавызначальнай для Боса. У 1632 годзе ён ажаніўся з Катрын Сараба. У 1641 годзе пачаў наведваць заняткі Жэрара Дэзарга. Напісаў шмат твораў па тэорыі і практыцы малявання і гравёрнага мастацтва і асабліва па тэорыі перспектывы.

Спадчына мастака ўключае вялікую колькасць гравюр, якія паказваюць сцэны з народнага побыту і таму ўяўляюць цікавасць для гісторыі XVII стагоддзя. Памёр 16 лютага (паводле іншых звестак 14 лютага) 1676 года ў Парыжы.

Катэгорыя:Гравёры Францыі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Францыі