Бірмінгемскі гарадскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бірмінгем.
Агульная характарыстыка Бірмінгемскі гарадскі ўніверсітэт першапачаткова створаны як Бірмінгемскі каледж мастацтваў з вытокамі ў 1843 годзе. Ён быў рэарганізаваны ў політэхнічны інстытут ў 1971 годзе і атрымаў статус універсітэта ў 1992 годзе.
Універсітэт мае тры асноўныя кампусы, якія абслугоўваюць чатыры факультэты, і прапануе курсы па мастацтву і дызайну, бізнэсу, навакольным асяроддзі, вылічальнай тэхніцы, адукацыі, інжынерыі, англійскай мове, ахове здароўя, юрыспрудэнцыі, выканальніцкім мастацтве, сацыяльных навуках і тэхналогіях.
Гэта другі па велічыні з пяці універсітэтаў горада Бірмінгема.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бірмінгем