Лідскі Троіцкі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лідс.

Агульная характарыстыка Вучэльня першапачаткова заснаваная для забеспячэння кваліфікаваных выкладчыкаў для каталіцкіх школ, яна паступова пашыралася і цяпер прапануе ступені бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры па шэрагу гуманітарных і сацыяльных навук.

Установа стала ўніверсітэцкім каледжам у 2009 годзе пасля атрымання права выдаваць уласныя дыпломы аб вышэйшай адукацыі, а ў снежні 2012 года яна атрымала статус універсітэта.

Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі каталіцкіх каледжаў і ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Лідс