Патрык Генры Брус (; , Лонг-Айленд, Віргінія — , ) — амерыканскі мастак-кубіст.

Жыццё і творчасць Пасля заканчэння навучання жывапісу ў Нью-Ёрку Патрык Брус з’ехаў у Парыж, дзе ён, пачынаючы з 1907 года, працаваў у мастацкім атэлье Анры Маціса. Пазней Брус цесна сыходзіцца з Раберам Дэланэ, карціны якога, выкананыя ў яркай каляровай гаме, пакарылі маладога мастака і натхнілі да стварэння ўласных палотнаў у стылі сінхранізму.

Нягледзячы на тое, што Патрык Генры Брус прымаў удзел у знакамітай і скандальнай адначасова выставе амерыканскага сучаснага мастацтва Арсенальнай выставы, якая адбылася ў 1913 годзе ў Нью-Ёрку на гаўптвахце ў адной з былых казармаў, працы яго былі публікай незаўважаныя. У роспачы Брус знішчыў у 1932 годзе ўсе свае працы, за выключэннем 15 палотнаў, а праз 5 год скончыў жыццё самагубствам.

Катэгорыя:Мастакі ЗША