Рауль Рэес (), сапраўднае імя — Луіс Эдгар Дэвіа Сільва (), (30 верасня 1948 — 1 сакавіка 2008) — калумбійскі прафсаюзны дзеяч, а затым рэвалюцыянер, член кіраўніцтва Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі—Арміі народа (ФАРК).
Біяграфія Рауль Рэес быў кіраўніком прафсаюза на прадпрыемстве «Нестле», аднак вымушаны быў сысці ў падполле пасля пагроз з боку «эскадронаў смерці». Той чалавек, які сабраў і адправіў яму грашовую дапамогу, датчанін Віга Тофтэн-Ёгрэнсэн, пазней быў асуджаны на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за «фінансаванне тэрарызму»Danemark: Procès de la solidarité internationale. Лічыўся другім чалавекам у кіраўніцтве паўстанцкай групоўкі і выконваў абавязкі міністра замежных спраў, прадстаўляючы інтарэсы ФАРК на перамовах, а таксама рабіў афіцыйныя заявы ад яе імя. Па некаторых даных лідар арганізацыі Мануэль Маруланда вельмі давяраў яму і нават разглядаў у якасці свайго магчымага пераемніка.
Рауль Рэес быў забіты ў выніку ўварвання войскаў Калумбіі на тэрыторыю Эквадора. Ён наступіў на ўсталяваную самім жа ФАРК міну пры спробе бегчы з лагера паўстанцаў, падвергнутага бамбардзіроўцыDocumentan muerte de Reyes por minas .
Спасылкі Интервью с команданте Раулем Рейесом «Победой на этих выборах оказалось неучастие в них» — утверждает Рауль Рейес Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Калумбіі Катэгорыя:Камуністы