Denel AH-2 Rooivalk () — паўднёваафрыканскі ўдарны верталёт вытворчасці Denel Aerospace Systems, аддзялення Denel.
Верталёт прызначаны для знішчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка, нанясення ўдараў па наземных цэлях, паветранай падтрымкі і суправаджэння, а таксама для паветранай разведкі і дзеянняў супраць партызан.
Экіпаж верталёта — два чалавекі: пілот і аператар сістэм узбраення.
Літаратура Jane's All The World's Aircraft 2004-2005 / Paul Jackson. — Jane's Information Group, 2004. — P. 471-472. — 860 p. — ISBN 0-7106-2614-2.
Катэгорыя:Ваенныя верталёты